Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.09.2022

Тыдзень беларускай мовы

З 19.09.2022 па 23.09.2022 у нашай школе праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”. За гэты час адбыўся шэраг мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод моладзі.

16.09.2022 г. вучні 8-11 класаў пісалі Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

19.09.2022 г. у школе праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Акцэнт быў зроблены на беларускамоўныя словы ветлівасці. Вучні 6-х класаў  стваралі воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Акцыя паказала разнастайнасць і каларытнасць роднай мовы.

20.09.2022 г. настаўніца беларускай мовы Вароніч І.С. займальна і цікава правяла QR-квэст “Я люблю Беларусь” у 7 “Б” класе.

Пазнавальнай і сучаснай была гульня “Шчаслівы выпадак”, якую правяла у гэты дзень настаўніца беларускай мовы Івашкевіч А.В. для вучняў 9 класаў. У школьнай бібліятэцы была наладжана выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”. Выстава распавядала пра гістарычны шлях і сучасны стан нашай роднай мовы.

21.09.2022 г. праходзіў конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. У кароткіх вусных выступленнях вучні разважалі пра патрыятызм, родную мову, Радзіму.

22.09.2022 г. праходзіла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Гучалі вершы класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы, Я. Коласа, юбілеі якіх прыпадаюць на Год гістарычнай памяці. Цікавай і займальнай атрымалася інтэлектуальная гульня “Мая Радзіма – Беларусь”, якую правяла ў гэты дзень у 7 “А” класе настаўніца беларускай мовы Дубіна Г.П.

23.09.2022 г. стартавала акцыя “Чытаем М. Танка разам”. Чытанне вершаў дапамагло вучням апынуцца ў чароўным свеце слова неабсяжнай прыгажуні мовы.

Актыўнасць удзельнікаў мерапрыемстваў, творчы падыход, цікавасць да мовы і культуры сваёй Радзімы дапамаглі стварыць пазітыўны сяброўскі настрой у час правядзення Тыдня.