Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.09.2021

День знаний...

         

          1 верасня – Дзень ведаў. Свята кніг, кветак, усмешак, сяброў. Дзверы нашай школы зноў расчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году.

           У гэтым годзе наша школа 55 раз сустракае сваіх вучняў. Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, традыцыйна прайшла пазітыўна і чулліва. Тэматычныя вершы і песні парадавалі ўсіх прысутных. Асаблівая ўвага была прыкавана да першакласнікаў і будучых выпускнікоў, якія адразу задалі настрой на гэтым мерапрыемстве. Харэаграфічнае шэсце адзінаццацікласнікаў з сімвалічнымі сцягамі застанецца ў памяці надоўга.

       Свята завяршылася. Наперадзе – цікавае школьнае жыццё. У добры шлях, нашы дарагія вучні! Няхай дарога да ведаў будзе лёгкай!

 

Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Аматары роднай мовы”

ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Лунінца”

Івашкевіч Аксана Віктараўна